Перайсці да зместу

Пелагій II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пелагій II
Пелагій II
63-і Папа Рымскі
28 лістапада 579 — 7 лютага 590
Папярэднік Бенедыкт I
Пераемнік Грыгорый I, Папа Рымскі

Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік
Нараджэнне каля 520[1][2][…]
Смерць 9 лютага 590
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пелагій II (лац.: Pelagius; памёр 7 лютага 590) — шэсцьдзесят трэці Папа Рымскі (26 лістапада 579 — 7 лютага 590), рымлянін гоцкага паходжання, паколькі яго бацька насіў імя Вінігільд. Найважнейшыя дакументы яго пантыфікату датычацца лангабардаў і ерасі Трох раздзелаў. Пелагій звяртаўся да візантыйскага імператара Маўрыкія з просьбай аб дапамозе ад нападаў лангабардаў. Не атрымаўшы дапамогі звяртаўся да франкаў за абаронай.

Пелагій увёў вельмі строгія нормы па цэлібату святароў, якія былі перагледжаны Папам Грыгорыем I. Пад час яго пантыфікату прынялі хрысціянства вестготы Іспаніі, якія адмовіліся ад арыянства. Пабудаваў царкву Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура. Памёр ад чумы.

Зноскі

  1. papa Pelagi II // http://cantic.bnc.cat/registres/fitxa/105364 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pope Pelagius II // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.